Згодна з патрабаваньнем пракуратуры Савецкага раёну Менску прыбраныя прапановы аб куплі трох кніг, прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі, гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Пракуратура інфармуе, што па выніках выкананьня актаў нагляду тры кнігі былі выключаныя з продажу.
Сярод іх:
- «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сымбалі. Колеры»
- «Аграрная палітыка нацыстаў у Заходняй Беларусі: Плянаваньне. Забесьпячэньне. Ажыцьцяўленьне (1941–1944 гг.)»
- «Баляда пра маленькі буксір».
Апошняя зьяўляецца беларускім перакладам дзіцячага верша Ёсіфа Бродзкага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі: «Праблема кніг, якія скажаюць гісторыю, будзе вырашаная»