«Свабоднае і моцнае грамадзтва Беларусі ў пэўны дзень зможа супрацьстаяць ціску расейскага суседа», — сказаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас выступу ў Коўне на канфэрэнцыі «Ідэя Эўропы».
Анджэй Дуда ў сваёй прамове адзначыў, што сёньня слова «свабода» атрымала новыя вымярэньні, і ўзгадаў у гэтым кантэксьце сярод інашага барацьбу беларусаў з аўтарытарным рэжымам.
«Кожны дзень украінцы змагаюцца за свабоду ад нашэсьця. Беларусы таксама змагаюцца за свабоду дэмакратыі, змагаюцца з аўтарытарным рэжымам, рэжымам Лукашэнкі. Падтрымліваем іх. Таму што свабоднае і моцнае грамадзтва Беларусі ў пэўны дзень зможа супрацьстаяць ціску расейскага суседа», — сказаў Анджэй Дуда.
Прэзыдэнт Польшчы адзначыў, што Эўропа ў сваю чаргу сёньня змагаецца і за сваю энэргетычную свабоду. Ён падрымаў пашырэньне ЭЗ праз уключэньне ў аб’яданьне балканскіх краін і Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Польшчы: «Веру, што беларусы дабʼюцца свабоды сваёй дзяржавы» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Польшчы Дудам. Пра што гаварылі