Камандзір роты выведкі Павел «Волат», які стаяў ля вытокаў утварэньня палка Каліноўскага, загінуў 15 траўня падчас выкананьня баявой задачы на поўдні Ўкраіны.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, на маці Паўла, вядомую рэпрэсаваную выкладчыцу Натальлю Суславу, якая цяпер знаходзіцца ва Ўкраіне, завялі крымінальную справу паводле арт. 361-4 КК («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») за інтэрвію тэлеканалу «Белсат».
У сваім допісе ГУБАЗіК над фатаздымкам загінулага беларуса разьмясьціў выяву кувалды, піша «Вясна».
Батальён «Волат»
Адзін з батальёнаў палку Каліноўскага. Па словах суразмоўцаў Свабоды, гэта найбольш баяздольнае беларускае фармаваньне ва Ўкраіне. Батальён названы ў гонар Паўла «Волата» Суслава. Ён быў камандзірам першай роты яшчэ батальёну Кастуся Каліноўскага. «Волат» загінуў у траўні 2022 году, калі падарваўся на расьцяжцы ў Мікалаеўскай вобласьці. Суслаў лічыўся адным з найбольш аўтарытэтных беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне.
У склад батальёна ўваходзілі ўзводы мінамётаў, цяжкіх кулямётаў, выведкі, мэдычны, інжынэрна-сапэрны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці загінулага ва Ўкраіне беларуса, якая прыняла за яго ўзнагароду, гэта вядомая гомельская выкладчыца, якую рэпрэсавалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ёсьць хто сярод беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Гайд па фармаваньнях і батальёнах