4 жніўня палітвязьня ўжо асудзілі на 2 гады калёніі за «паклёп» і «абразу прадстаўніка ўлады».
У судзе Фрунзэнскага раёну Менску разгледзелі чарговую крымінальную справу гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава.
Музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- арт. 369 («абраза прадстаўніка ўлады»);
- арт. 188 («паклёп»);
- ч. 3 арт. 203-1 («незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестак»).
Судзьдзя Андрэй Млечка прысудзіў Плюшчаву 3 гады калёніі і 300 базавых велічыняў (9600 рублёў) штрафу з улікам папярэдняга прысуду, паведамляе «Вясна».
4 жніўня палітвязьня ўжо асудзілі на 2 гады калёніі з канфіскацыяй асабістага аўтамабіля. Яму таксама прызначылі штраф у 6400 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Музыку «Крамбамбулі» і Pomidor/off прысудзілі 2 гады калёніі за «паклёп» і «абразу прадстаўніка ўлады»