Гэта ўжо трэці выпадак сьмерці мігранта каля беларуска-польскай мяжы за апошнія некалькі дзён.
У афіцыйным паведамленьні ДПК адзначаецца, што цела мужчыны афрыканскай зьнешнасьці ляжала каля брамкі, прызначанай для міграцыі жывёлаў.
На месца здарэньня выклікана сьледча-апэратыўная група.
Гэта ўжо трэці выпадак сьмерці мігранта за апошнія дні.
Мінулы раз Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў аб выяўленьні цела ўцекача з Паўночнай Афрыкі недалёка ад мяжы з Польшчай 22 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія памежнікі знайшлі каля польскай мяжы яшчэ адзін труп і выцягнулі з балота траіх мігрантаў