Яшчэ 74 савецкія помнікі прызналі нэўтральнымі. Лёс яшчэ чатырох мэмарыялаў будзе вырашацца падчас грамадзкай дыскусіі. Напрыклад, сябры камісіі не прыйшлі да адназначнай высновы наконт мэмарыялу Маар’ямяэ ў Таліне, аднак палічылі, што «помнікі падразьдзяленьням Чырвонай арміі, якія ўдзельнічалі ў абароне Таліна, могуць быць аддзеленыя ад цэласнай трактоўкі комплексу і павінны быць выдалены».
Акрамя таго, улады пакуль ня вызначыліся з помнікам Бронзаваму салдату, які быў усталяваны на Тынісмягі ў 1947 годзе і перанесены на Вайсковыя могілкі ў 2007 годзе.
Удзельнікі рабочай групы параілі захаваць некалькі савецкіх помнікаў, напрыклад мэмарыял Тэхумардзі на востраве Саарэмаа і разьмешчаную побач брацкую магілу, дзе пахаваныя 330 байцоў, якія загінулі ў гады Другой сусьветнай вайны. Помнік невядомаму салдату ў Сіламяэ 1975 году будзе зьліквідаваны, бо ўлады лічаць яго прапагандысцкім абʼектам, узьведзеным у «ідэалягічных мэтах».
У жніўні ўлады Эстоніі дэмантавалі ў прымежным горадзе Нарве савецкі помнік — танк Т-34, устаноўлены да 25-годзьдзя з дня перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Супраць пераносу Т-34 выступалі некаторыя жыхары і мэр Нарвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі дэмантавалі яшчэ два савецкія помнікі. Паліцыя затрымала 37 чалавек, якія выступілі супраць зносу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне «Пушкінапад»: зносяць помнікі паэту Пушкіну і ўсё, што нагадвае Расею