Кірмаш у сталіцы Польшчы праводзіцца 30-ы раз. У яго рамках беларускія аўтары падрыхтавалі шэраг сустрэч і прэзэнтацый.
Кірмаш гістарычнай кнігі будзе праходзіць у аркадах Кубіцкага ў Каралеўскім замку ў Варшаве (Замкавая плошча, 4).
Сёлета на ім будзе прадстаўлены беларускі стэнд з гістарычнымі, мастацкімі, дзіцячымі кнігамі, мапамі і календарамі. На кірмашы пройдуць разнастайныя імпрэзы і прэзэнтацыі кніг.
Праграма сустрэч і прэзэнтацый:
- 25.11, 11:00-13:00. Віктар Ляхар, геральдыст і мастак, пра візуальнае адлюстраваньне вайсковай гісторыі Беларусі.
- 25.11, 15:00–16:00. Сяргей Тарасаў, пісьменьнік, гісторык і археоляг: размова пра даўнюю гісторыю Полацку.
- 25.11, 16:00–17:00. Пісьменьніца Ганна Янкута і перакладчык Ігар Крэбс: паэтычныя чытаньні і размова пра паэтаў плянэты ў беларускіх перакладах.
- 25.11, 17:00–18:00. Сяргей Тарасаў прадстаўляе кнігу «Ефрасіння, Афрасіння, Офрасіння. Яе час, яе крыж».
- 26.11, 11:00–13:00. Віктар Ляхар пра візуальнае адлюстраваньне вайсковай гісторыі Беларусі
- 26.11, 13:00–14:00. Сяргей Тарасаў, размова пра спадчыну старажытнага Менску.
- 26.11, 15:00–16:00. Паэтка Наста Кудасава і мастачка Сьвятлана Дземідовіч прадстаўляюць сваю сумесную працу — кнігу-альбом «Побач».
- 26.11, 16:00–16:30. Перакладчык Ігар Крэбс прадстаўляе пераклады зь нямецкай — «Габрэйскія мэлёдыі» Генрыха Гайнэ і «Старая новая зямля» Тэадора Герцля.
- 26.11, 16:30–17:30. Пісьменьніца Ганна Янкута прадстаўляе кнігу для дзяцей «Марта і яе мара пра сьнег» і зборнік вершаў «Канстытуцыя»
- 26.11, 17:30–18:00. Пісьменьніца Сьвятлана Курс (Ева Вежнавец) прадстаўляе кнігу «Па што ідзеш, воўча?».
- 27.11, 11:00–12:00. Ганна Янкута і перакладчык Ігар Крэбс: чытаньні для дзяцей (гісторыі пра ката Шпрота, Марту і сьнег, Казачнае воднае агенцтва, Дзеда Мароза і інш.)
- 27.11, 13:00–14:00. Члены каманды фэстывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» прадстаўляюць новы конкурс рукапісаў для тэкстаў на беларускай мове ў трох галінах, а таксама адкажуць на пытаньні ў сувязі з фарматам і асаблівасьцямі правядзеньня фэстывалю ў новых умовах.