Ужо сёньня: гадавіна рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі

Падзеі 24 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 лістапада 1996 году адбыўся рэфэрэндум, ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам для ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыю. На рэфэрэндуме таксама падымаліся пытаньні аб прыватнай уласнасьці на зямлю і аб пераносе Дня Незалежнасьці на 3 ліпеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзевяноста шосты». Лукашэнка мяняе Канстытуцыю, Пазьняк — Шарэцкаму: «Што Вы натварылі?»

Таксама ў гэты дзень

1729 — у Пінску ордэн езуітаў заснаваў друкарню.

1793 — падчас Вялікай францускай рэвалюцыі «Марсэльезу» абралі гімнам Францыі.

1859 — выйшла ў сьвет кніга Чарлза Дарвіна «Аб паходжаньні відаў» з выкладаньнем тэорыі эвалюцыі жывёльнага сьвету.

1934 — прэзыдэнту Турэччыны Мустафу Кемаль-пашу надалі ганаровы тытул «Атацюрк» («бацька туркаў»).

1963 — у будынку паліцыі Даласу забілі Лі Гарві Освальда, меркаванага забойцу Джона Кенэдзі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ззззз...» — чаму Освальд не дажыў да 80 гадоў

1997 — улады закрылі газэту «Свабода». Першы нумар яе выйшаў 25 сакавіка 1990 году, у гадавіну ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Рэдакцыя стаяла на нацыянальна-дэмакратычных пазыцыях, крытычна ставілася да асобы Аляксандра Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў.

Газэта "Свабода", красавік 1995.

2011 — вынесьлі прысуд Алесю Бяляцкаму, старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна». Бяляцкі атрымаў 4,5 года зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні прыбыткаў з-за мяжы. Сваёй віны Бяляцкі не прызнаў і тлумачыў суду, што атрыманыя грошы ішлі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. Асуджанага вызвалілі ў чэрвені 2014 году. Цяпер ён зноў за кратамі,. У зьняволеньні ён атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алесь Бяляцкі, трэці ў гісторыі ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за кратамі

У гэты дзень нарадзіліся

1714Тамаш Жаброўскі, беларускі архітэктар.

1916Георгі Бенядзіктаў, заслужаны архітэктар БССР. Асноўныя працы Бенядзіктава ў Менску: будынак Белдзяржфілярмоніі, Палац культуры Мінскага трактарнага заводу, стары будынак музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

1943Віктар Сідзяк, беларускі фэхтавальшчык, чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Мэхіка і Мюнхэне, пяціразовы чэмпіён сьвету.

У памяці

1943 — загінуў Мікалай Азбукін, беларускі географ і дзяяч беларускага нацыянальнага руху. У сваёй кнізе «Геаграфія Эўропы» Азбукін трактаваў Беларусь як «самадастатковую краіну». Перасьледаваўся НКВД у справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Імаверна, быў расстраляны нібыта за спробу перайсьці мяжу на поўдні СССР.

1991 — памёр Фрэдзі Мэрк’юры, брытанскі сьпявак, саліст гурту Queen. За дзень да сьмерці музыка пацьвердзіў чуткі пра сваё захворваньне на СНІД.

Queen