Праект закону прадугледжвае, што ў выніку амністыі будуць вызваленыя 4545 асуджаных, у тым ліку зь месцаў пазбаўленьня волі выйдуць 1600 чалавек, зь іх 10 непаўналетніх, з папраўчых установаў адкрытага тыпу — 500, з крымінальна-выканаўчых інспэкцыяў — 2445.
Тэрмін пакараньня на 1 год скароцяць 3950 асуджаным, зь іх 2500 асобам, якія адбываюць пакараньне ў папраўчых установах, 350 — у папраўчых установах адкрытага тыпу, 1100 — у крымінальна-выканаўчых інспэкцыях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў у двух чытаньнях прагаласавала за амністыю. Пад яе трапяць 4,5 тысячы асуджаных, але ня ўдзельнікі пратэстаўХто ня трапіць пад амністыю
Вядома таксама, што амністыя ня будзе распаўсюджвацца на асуджаных паводле шэрагу артыкулаў КК, у тым ліку за злачынствы тэрарыстычнай ці экстрэмісцкай накіраванасьці. Сярод іх палітычныя зьняволеныя. Таксама пад амністыю ня трапяць асобы, уключаныя ў пералікі тых, хто мае дачыненьне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці, якія ў апошнія тыдні папоўніліся больш чым тысячай прозьвішчаў.
Ня будуць падлягаць вызваленьню ад пакараньня і іншых мераў крымінальнай адказнасьці асобы, якія ўчынілі цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, некаторыя злачынствы, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх.
Рашэньне аб стасаваньні амністыі будуць прымаць для кожнай асобы індывідуальна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амністыя-2022: Што пайшло ня так