Як стала вядома Свабодзе, пытаньні да былых актывістаў арганізацыі, зьліквідаванай уладамі, тычыліся былога кіраўніка Руху «За свабоду!» Юрася Губарэвіча і былой прэсавай сакратаркі Руху Вольгі Быкоўскай.
Нагадаем, 14 лістапада Павал Латушка, кіраўнік Народнага антыкрызыснага кіраваньня, прызначыў сабе двух намесьнікаў — Арцёма Праскаловіча і Юрася Губарэвіча. Апошні будзе займацца пытаньнямі «падрыхтоўкі кадравых рэзэрваў для новай Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі і лідэр руху «За свабоду» сталі намесьнікамі Латушкі ў АПКТым часам Юрась Губарэвіч адгукнуўся на ператрусы заявай, у якой сярод іншага напісаў:
«Тыя сябры Руху „За Свабоду“, якія здолелі пакінуць тэрыторыю рэжыму, у тым ліку мы асабіста, захоўваем шматгадовыя традыцыі нашай арганізацыі і робім усё магчымае, каб Беларусь стала па-сапраўднаму дэмакратычнай і незалежнай краінай. Зьвяртаемся да міжнароднай супольнасьці з патрабаваньнем узмацніць ціск на рэжым, які працягвае парушаць правы грамадзян Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паплечнікі паведамляюць, што Марыю Калесьнікаву зьмясьцілі ў ШЫЗА