Пасьля пачатку восеньскай прызыўной кампаніі Мяртвішчаў, адказны за прызыў на службу, плянаваў праверыць Аб’яднаны вайсковы камісарыят Раменскага раёну Масквы. За тыдзень да праверкі Мяртвішчаў патэлефанаваў камісару Раменак і «даў недвухсэнсоўна зразумець», што набор прызыўнікоў у камісарыяце ідзе дрэнна і ён «абавязкова знойдзе, да чаго прычапіцца», нават калі па дакумэнтах усё будзе ў парадку. Дрэнныя вынікі праверкі могуць адбіцца на карʼеры камісара, папярэдзіў Мяртвішчаў.
Пральная машына цаной ня менш за 70 тысяч расейскіх рублёў вырашыла б праблемы, паведаміў Мяртвішчаў. Камісар Раменак зрабіў выгляд, што пагадзіўся на хабар, і зьвярнуўся ў ФСБ — яе супрацоўнікі ўзялі перамовы аб куплі пад свой кантроль.
Пры атрыманьні пральнай машыны Мяртвішчаў быў затрыманы. За вымаганьне хабару яму пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі са штрафам да 4,2 мільёна рублёў. Мяртвішчаў цалкам прызнаў віну. ФСБ і Сьледчы камітэт Расеі маюць намер праверыць яго на дачыненьне да аналягічных злачынстваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «100 даляраў за адну паездку». Як беларусы цяпер зарабляюць на мяжы