Пра гэта паведамляе ВВС.
Паводле зьвестак Геалягічнай службы ЗША, магнітуда землятрусу склала 5,6.
Многія шпіталізаваны, многім даводзіцца аказваць дапамогу проста на вуліцы. Ратавальнікі працягваюць пошукі ў надзеі знайсьці пад заваламі жывых людзей.
Раён, дзе адбыўся землятрус, густанаселены, многія дамы тут былі пабудаваны неахайна — яны ператварыліся ў кучы сьмецьця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад землятрусу ў Афганістане загінулі амаль 1000 чалавекГубэрнатар Заходняй Явы Рыдуан Каміль таксама паведаміў, што больш за 326 чалавек атрымалі раненьні і траўмы.
Ён сказаў, што колькасьць параненых і загінулых, верагодна, будзе расьці, таму што ў зоне стыхіі, у яе аддаленых раёнах, усё яшчэ шмат людзей.
Губэрнатар таксама паведаміў, што больш за 13 тысячаў чалавек вымушаны былі пакінуць свае дамы.
У Інданэзіі даволі часта адбываюцца землятрусы — краіна знаходзіцца ў зоне «вогненнага кальца» тэктанічнай актыўнасьці ў Ціхім акіяне. Так, у выніку магутнага землятрусу на востраве Сулавэсі ў 2018 годзе загінулі больш за 2 тысячы чалавек.