З словаў капітана зборнай, спартоўцы аднагалосна прынялі такое рашэньне на знак салідарнасьці з удзельнікамі масавых пратэстаў, якія праходзяць у Іране. Падчас выкананьня музыкі футбалісты маўчалі, заўзятары сустрэлі іх учынак воплескамі.
Пасьля гэтага яны згулялі са зборнай Англіі. Матч скончыўся зь лікам 6:2 на карысьць ангельцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы змогуць глядзець футбольныя матчы чэмпіянату сьвету ў футболе. Але не па тэлевізарыПратэсты ў Іране пачаліся ў верасьні пасьля гібелі 22-гадовай абаронцы правоў жанчын Махсы Аміні з курдзкай меншасьці. Аміні была затрыманая паліцыяй нораваў за тое, што зьняла хіджаб, з паліцэйскага ўчастку яе павезьлі ў лякарню, дзе яна празь некалькі дзён сканала. Пратэстоўцы лічаць, што прычынай яе сьмерці стала пабіцьцё.
Іранцы па ўсёй краіне, у тым ліку ў сталіцы, Тэгеране, трэці месяц працягваюць выступаць супраць паліцэйскага гвалту, а таксама за адхіленьне ад улады цяперашняга кіраўніка дзяржавы аяталы Алі Хамэнэі і за дэмакратызацыю краіны.
Паліцыя жорстка перасьледуе пратэстоўцаў: паводле зьвестак праваабаронцаў, падчас пратэстаў сілы дзяржаўнай бясьпекі забілі як мінімум 326 чалавек, у тым ліку 43 дзіцяці; больш за 15 тысяч чалавек арыштаваныя. 14 лістапада іранскі суд вынес першы сьмяротны прысуд удзельніку пратэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявіліся кадры, на якіх падчас пратэстаў падпалілі дом-музэй аяталы Хамейні ў ІранеТым часам іншая спроба зладзіць грамадзкую акцыю падчас чэмпіянату сьвету пакуль не адбылася.
Футбольныя асацыяцыі Англіі, Уэльсу, Бэльгіі, Даніі, Нямеччыны, Нідэрляндаў і Швайцарыі паведамілі, што капітаны іхных камандаў ня будуць надзяваць нарукаўныя павязкі з надпісам у падтрымку ЛГБТ+ на чэмпіянаце сьвету ў Катары. Яны патлумачылі гэта пагрозай санкцыяў супраць гульцоў з боку Сусьветнай фэдэрацыі футболу.
Катар — абсалютная манархія, міжнародная арганізацыя Freedom House адносіць яе да несвабодных краін. Улады краіны крытыкуюцца ў тым ліку і за парушэньні правоў сэксуальных меншасьцяў. Заканадаўства Катару дапускае сьмяротнае пакараньне для гомасэксуалаў праз пабіцьцё камянямі (хоць на практыцы такіх прысуаў не выносілі).