Пра гэта паведамляе партал «Зеркало».
Беларускія праваабаронцы папрасілі Міжнародны Чырвоны Крыж публічна асудзіць словы Шаўцова.
18 кастрычніка ў праграме тэлеканалу СТВ старшыня Беларускага саюзу жанчын Вольга Шпілеўская і генэральны сакратар БТЧК, лекар паводле адукацыі Дзьмітры Шаўцоў абмяркоўвалі, у якім ключы трэба расказваць дзецям пра «нетрадыцыйныя адносіны паміж поламі».
Сярод іншага Шаўцоў заявіў, што гомасэксуальнасьць — «гэта ўсё ж такі псыхічнае адхіленьне і захворваньне, таму яго трэба лячыць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Куба легалізуе аднаполыя шлюбыЭкспэрты Беларускага Хэльсінскага камітэту і Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці адрэагавалі на выказваньне Шаўцова і напісалі звароты ў розныя інстытуцыі Міжнароднага Чырвонага Крыжа.
Яны нагадалі, што Сусьветная арганізацыя здароўя яшчэ ў 1990 годзе выключыла гомасэксуальнасць са сьпісу хваробаў. Такім чынам, адзначаюць праваабаронцы, словы пра тое, што яна ёсьць захворваньнем, ня што іншае, як распаўсюджваньне ілжывай інфармацыі.