Аб гэтым заявіў тэлеканалу СТВ Іван Кубракоў, адказваючы на пытаньне, колькі беларусаў ваюе ва Ўкраіне і ці ўстаноўлены іх асобы.
— Супрацоўнікамі ГУБАЗіКа ў асноўным гэтую працу робяць. Устаноўлена амаль 160 асоб, якія знаходзяцца за межамі краіны і бяруць удзел у баявых дзеяньнях, — заявіў Іван Кубракоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы зойдзем у Беларусь, калі яна возьме непасрэдны ўдзел у вайне». Гутарка з камандзірам дэсантна-штурмавой групы «Пагоня»Міністар таксама дадаў, што супрацоўнікі міліцыі нясуць служба на граніцы, у тым ліку з Украінай.
— Супрацоўнікі і органаў унутраных спраў, і ўнутраных войскаў МУС, мы сумесна з Памежным камітэтам пастаянна нясем службу па ахове нашых рубяжоў. І сёньня, вядома, мы ўзмацнілі асабліва мяжу з Украінай. Мы выдатна разумеем, паступае вельмі шмат інфармацыі аб тым, што асабліва тыя зьбеглыя, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны, — пастаянна гучаць нейкія пагрозы пра сілавы варыянт, пра спробы зьдзейсьніць тэрарыстычныя акты на нашай тэрыторыі.
Кіраўнік МУС таксама заявіў, што «калі нехта паспрабуе, асабліва што тычыцца тэрарыстычных актаў, зьдзейсьніць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, як я ўжо казаў раней, калі мы праводзілі вучэньні, гэтыя злачынцы будуць зьнішчаныя», — заявіў Іван Кубракоў, якога цытуе Zerkalo.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У кабінэце ГУБАЗіКу віселі расейскія сьцягі, мяне білі нагамі па рэбрах». Брат загінулага добраахвотніка Парфянкова пра затрыманьні і ўцёкі