У ведамстве не ўдакладнілі, хто менавіта атрымаў украінскія візы і колькі было адмоў у выдачы віз расейцам.
Для грамадзян Расеі ва Ўкраіне з 1 ліпеня ўвялі візавы рэжым. Расейцы могуць афармляць клясычныя платныя візы са стандартным коштам і дазволеным тэрмінам знаходжаньня ва Ўкраіне да 90 дзён. Тыя грамадзяне Расеі, якія знаходзяцца ў трэціх краінах, могуць зьвяртацца па візу ва ўкраінскія пасольствы або консульствы.
У пачатку лістапада Ўкраіна таксама прыпыніла прыём і разгляд заяў ад грамадзян РФ, якія жадаюць іміграваць ва Ўкраіну або аформіць від на жыхарства ў краіне. Забарона тычыцца тых грамадзян Расеі, якія ня маюць сваякоў ва Украіне ці не працаўладкаваныя ва ўкраінскіх кампаніях і арганізацыях.
Гэтыя абмежаваньні не датычацца грамадзян РФ, якія: у шлюбных адносінах з грамадзянінам / грамадзянкай Украіны, зьяўляюцца дзецьмі або бацькамі грамадзян Украіны, зьяўляюцца крэўнымі сваякамі грамадзян Украіны, служылі ў УСУ тры і больш гадоў, прыбылі ва Украіну для працаўладкаваньня з заключаным кантрактам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча адмовілася дапусьціць расейскага міністра Лаўрова на паседжаньне АБСЭ ў Лодзі