«Нечаканы Скарына». Фотарэпартаж з прэзэнтацыі кнігі Сяргея Абламейкі ў Вільні
У 2022 годзе споўнілася 500 гадоў ад заснаваньня ў Вільні першай у Вялікім Княстве Літоўскім кнігадрукарні і выданьня першай у краі друкаванай кнігі — «Малой падарожнай кніжкі» Скарыны (1522).
Падчас прэзэнтацыі: Сяргей Абламейка і старшыня Віленскага беларускага клюбу «Сябрына» Валянцін Стэх (зьлева).
Сяргей Абламейка
Сярод наведнікаў прэзэнтацыі — вучні Віленскай гімназіі імя Францішка Скарыны. Там вучацца літоўцы, беларусы, украінцы.
Францішак Скарына — гуманіст, пачынальнік кнігадрукарства ў ВКЛ, першадрукар, выдавец, пісьменьнік і доктар мэдыцыны. Скарына нарадзіўся ў багатай купецкай сям’і ў Полацку, які ў тыя часы быў найважнейшым гандлёвым цэнтрам ВКЛ.
Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі (зьлева)
Паміж 1519 і 1521 гадамі Скарына пасяліўся ў Вільні, прывёз туды друкарскае абсталяваньне і запас паперы. У доме віленскага бурмістра Якуба Бабіча Скарына ў 1522 годзе заснаваў першую друкарню ў Вялікім Княстве Літоўскім. Там ён выдаў першую друкаваную кнігу ВКЛ, якую прынята называць «Малой падарожнай кніжкай». Дакладная яе назва невядомая, таму дасьледчыкі далі выданьню назву паводле тэксту пасьляслоўя: «абагульняючы, у гэтай малой падарожнай кніжцы…»
Старшыня Віленскага беларускага клюбу «Сябрына» Валянцін Стэх
Аналітык Валер Карбалевіч (справа)
Сяргей Абламейка з жонкай Вольгай