Сапраўднасьць відэа не пацьверджаная, аднак Міністэрства абароны РФ ужо назвала тое, што адбываецца на відэа, злачынствам. Ва ўпраўленьні Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН таксама вывучаць відэаролікі.
Два відэаролікі, якія разышліся па сацсетках, звычайна публікуюцца ў пары. На першым расейскія вайскоўцы выходзяць з дому і з паднятымі рукамі здаюцца ў палон вайскоўцам УСУ ў камуфляжнай форме з жоўтымі павязкамі. Па загадзе расейцы кладуцца на зямлю. На апошніх кадрах з дому выходзіць яшчэ адзін чалавек са зброяй, пачынаецца страляніна, запіс абрываецца. На другім відэа паказаны целы салдат у такой жа форме, побач з некаторымі зь іх бачныя сьляды крыві. Мяркуецца, што відэа магло быць зьнятае ў раёне Макееўкі ў Данецкай вобласьці. Украінскі бок пакуль ня даў камэнтароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі вайсковец, які ваяваў у Бучы, уцёк у Гішпанію і заявіў пра гатоўнасьць сьведчыць аб ваенных злачынствах РасеіМіністэрства абароны РФ выступіла з заявай, у якой назвала падзеі на відэа наўмысным і мэтадычным забойствам бяззбройных палонных. У міністэрстве таксама падкрэсьлілі, што гэта «не адзінкавы выпадак, а распаўсюджаная практыка ў УСУ, якая актыўна падтрымліваецца кіеўскім рэжымам і ва ўпор не заўважаная яго заходнімі заступнікамі». Мінабароны і Рада па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі паведамілі, што лічаць за неабходнае зьвярнуцца ў ААН і міжнародныя гуманітарныя арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН расказала пра катаваньні палонных у вайне Расеі з УкраінайВа Ўпраўленьні вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека паведамілі, што ўжо ведаюць пра відэаролікі зь меркаваным расстрэлам і будуць іх вывучаць.
Сьледчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу па факце масавага расстрэлу ваеннапалонных.