Словы прэмʼера прыводзіць польскае інфармацыйнае агенцтва PAP.
Канфэрэнцыя праходзіць у Празе, яе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як гістарычныя веды могуць дапамагчы абараніцца ад расейскай прапаганды.
«Гісторыя — адзін з ключавых інструмэнтаў, якім Расея карыстаецца шмат гадоў. Мы ня можам ігнараваць гэтую пагрозу ці ставіцца да яе паблажліва. Адсутнасьць нашай эўрапейскай рэакцыі на расейскую прапаганду можа заахвоціць Расею да далейшай пастаноўкі пад пытаньне добра задакумэнтаваных і вядомых гістарычных фактаў», — падкрэсьліў польскі прэмʼер у сваім відэазвароце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская прадставіла польскаму прэм’еру Аб’яднаны кабінэт і расказала пра плян «Перамога»Маравецкі зьвярнуў увагу на тое, што ў 2021 годзе Расея прыняла закон, які забараняе ставіць знак роўнасьці паміж дзеяньнямі СССР і нямецкага Трэцяга Райху, што прыводзіць да замоўчваньня фактаў, якія не пасуюць да расейскіх наратываў пра Другую сусьветную вайну.
Маравецкі адзначыў, што пуцінская ідэалёгія «русского мира» замяніла папулярную ў ХХ стагодзьдзі камуністычную. «Гэта не варʼяцтва, а прадуманая стратэгія, якая ўжо адчыніла браму да забойства людзей», — падкрэсьліў ён.