«Я-то двигаюсь как волк по периметру квартиры». Выйшла новая паэтычная кніга Тані Скарынкінай

Таня Скарынкіна, Смаргонь 2017 г.

Гэтая самая моцная кніга беларускай літаратуры з тых, якія я прачытаў сёлета. «Yesмамочка. Стихи» — цьвёрды доказ, што ў асобе Тані Скарынкінай мы маем дачыненьне з цалкам высьпеленай творчай індывідуальнасьцю, якая дакладна ведае, чаго хоча дасягнуць у літаратуры, і дакладна ведае, як гэта зрабіць.

Таня Скарынкина, «Yesмамочка. Стихи». Минск, «Медисонт», 2022. Издание осуществлено в рамках издательской инициативы «Пфляумбаум»; 102 стар.

Дачка і маці ў кватэры беларускага гарадка. Маці ўжо чатыры гады не ўстае з ложка, дачка ёю апякуецца. Дзень за днём адна і тая самая кляўстрафобная прастора кватэры, адна і тая самая кляўстрафобная прастора правінцыі, адны і тыя самыя твары жменькі сваякоў і знаёмых, адны і тыя самыя жэсты і рытуалы будняў і сьвятаў. Гэта, так сказаць, падмосткі ўражальнай драмы (а калі хто хоча, то і камэдыі) жыцьця і паміраньня, якую прадстаўляе нам Таня Скарынкіна. Можна сказаць, што прадстаўляе бравурна, — празь сьлёзы і сьмех — калі б гэты эпітэт пасаваў да па-сутнасьці камэрнага і інтымнага спэктаклю пад назвай «Yesмамочка».

Выданьні выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм»

У слове «Ад аўтара» Скарынкіна піша:

«У канцы жыцьця маці не ўставала. Я за ёй прыглядала, пра яе пісала, але мама нічога з запісанага не прачытала, хоць ведала аб тым, што пішу пра яе, і з задавальненьнем брала ўдзел у стварэньні міту аб самой сабе. Калі зь вершаў пра маму я вырашыла скласьці паэтычную кнігу, то пералічыла іх. Вершаў аказалася 69. І нарадзіла яна мяне ў 1969 годзе. Значыць, рашэньне аб кнізе было прынятае дакладнае. Маці памерла 16 сьнежня 2021 году. Я напісала 70-ы па ліку верш праз месяц пасьля мамінай сьмерці».

Вось гэты верш, які адкрывае кнігу:

Я иду вперёд по снегу

Я иду вперёд по снегу
вижу многие следы

вижу пьяные следы
вижу лыжные следы

вижу птичьи и собачьи
вижу непонятно чьи

у меня забрали маму
и сказали не грусти

всё само распределилось
а могло бы лучше быть

это было бы нетрудно
но увы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Таня Скарынкіна: «Мне галоўнае — смаргонскую мову захаваць. Усё астатняе ня важна»

Верш задае тон усяму зборніку, у якім, нягледзячы на яго інтымна-далікатную тэматыку хваробы і паміраньня, настрой аўтаркі (лірычнага «я» апавядальніцы) ніколі не апускаецца ні да самашкадаваньня, ні да скаргі на несправядлівасьць лёсу. Самае блізкае да такой скаргі мы сустрэнем у самаіранічнай рэмарцы ў вершы «Покидая столицу в разгар веселья»:

Каторга
есть дополнительное название города Сморгонь

путешествуйте
пока вы окончательно не устали

до тех пор
покуда вас не приковало цепями

к постели мамы
разбитой параличом.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Смаргонь у адкрытым космасе. Пра кнігу Тані Скарынкінай «Райцэнтр»

Я не стамлюся паўтараць, што, пішучы водгукі на паэтычныя зборнікі, няварта ні тлумачыць, што «аўтар/аўтарка хацеў/хацела нам сказаць» у сваіх вершах, ні аналізаваць фармальную структуру паэтычнага почырку. Лепш пакідаць такія заняткі настаўнікам літаратуры або літаратуразнаўцам. Для таго, каб зьвярнуць увагу чытачоў на паэзію, якая чапіла цябе за жывое, больш карысна працытаваць яе самую. Таму я перапішу тут яшчэ два вершы са зборніка «Yesмамочка».

Дверь в дверь

Сама мысль о том
что комнаты расположены дверь в дверь невыносима
когда тепло я об этом не думаю

потому что двери можно закрыть
и ничьё не пострадает ни самолюбие
ни организм

но в переходные моменты когда отключают батареи
то дверь в её комнату не закроешь
потому что там северная сторона, а она сидит
без движения

я-то двигаюсь как волк по периметру квартиры
не останавливаясь
вытаптываю поляну на 2-м этаже дикого леса
без деревьев

под цепким прицелом глаз мамы
из всегда открытой комнаты
не поднимая глаз.

І яшчэ гэтыя, як на мой слых, шэдэўральныя радкі:

Жизненно-монотонное

Всё что угодно было хорошо
но только не любовь
пришлося отказаться
и сразу всё пошло на лад

но сделалось мне скучно
но не вернёшь любовь назад

надвинув плотно капюшон
спешу одна домой
где мама смотрит
бесконечный сериал

и с ней мы тоже создаём
свой бесконечный сериал

а в небе месяц тонко бровь задрал
в самую яркую звезду влюблённый
и бесконечно красотою изумлённый
ей отправляет свой привет

и звёздочка звенит в ответ
а я давно уж нет.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне страшна. Я ўрэшце дома». Пра «Анталёгію паэтак», укладзеную Вальжынай Морт

Добрая справа гэтая выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм». Нядаўна пад яе шыльдай зьявілася грунтоўная «Анталёгія паэтак», укладзеная Вальжынай Морт. А цяпер вось «Yesмамочка» Тані Скарынкінай. Ну і не забывайма, што гады два таму гэтая «жаночая ініцыятыва» выдала «Пашто ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец і «Райцэнтр» Тані Скарынкінай — абедзьве кнігі былі справядліва заўважаныя і ўганараваныя журы прэміі імя Ежы Гедройця летась. Ня ведаю, ці якое журы заўважыць і адзначыць кнігу «Yesмамочка», але яна таго адназначна вартая.

«Варта» — суб’ектыўны агляд падзеяў у літаратуры ды, шырэй, у мастацтве і культуры. Думкі перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.