Гэтая заява прагучала на наступны дзень пасьля таго, як рэспубліканцы атрымалі большасьць у Палаце прадстаўнікоў па выніках прамежкавых выбараў, піша «Голас Амэрыкі».
Пэлосі заявіла, што застанецца ў Кангрэсе, каб дапамагаць свайму пераемніку.
Пэлосі будзе выступаць у якасьці сьпікеркі да студзеня — да прыходу да ўлады новага Кангрэсу. Раней рэспубліканцы падтрымалі кандыдатуру Кевіна Макарці на пасаду сьпікера. Ён, верагодна, зьменіць Пэлосі на гэтай пасадзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэспубліканцы атрымалі нязначную большасьць у Палаце прадстаўнікоў ЗШАНэнсі Пэлосі — адна з самых высокапастаўленых і вопытных палітыкаў ЗША. Яна — дэпутат Палаты прадстаўнікоў з 1987 году. У 2021 годзе яна чацьвёрты раз была абраная старшынёй ніжняй палаты Кангрэсу ЗША.
Рэспубліканская партыя атрымала большасьць галасоў у Палаце прадстаўнікоў на прамежкавых выбарах у Кангрэс, якія адбыліся 8 лістапада, заняўшы ў ёй 218 месцаў. Прэзыдэнт-дэмакрат Джо Байдэн павіншаваў рэспубліканцаў з гэтым вынікам.
218 месцаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША — неабходны мінімум, каб забясьпечыць большасьць. У дэмакратаў — 211 месцаў. Усяго ў палаце 435 месцаў, яшчэ шэсьць месцаў пакуль ня вызначаныя. Доўгі падлік галасоў зьвязаны з тым, што значная колькасьць амэрыканцаў даслала свае бюлетэні па пошце. Іх атрыманьне і апрацоўка займае доўгі час.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэлосі ўшанавала памяць рэзаніны армян у Aсманскай імпэрыі — гэта першы візыт высокага амэрыканскага чыноўніка да мэмарыялу ахвярам трагедыі