Пра гэта паведамляе выданьне Officelife.media.
Беларуская кампанія «СмартСатуЛаб», якая з 2018 году была адзіным рэзыдэнтам Парку высокіх тэхналёгій з казахстанскім капіталам, цяпер праходзіць ліквідацыю.
Казахстанская онлайн-плятформа, частка якой была распрацаваная беларускім праграмістам, наўпрост зьвязвае пастаўнікоў з раздробным гандлем і рэстаратарамі. Акрамя Казахстану, яе паслугі даступныя ў Расеі, Турэччыне, Сынгапуры, Абʼяднаных Арабскіх Эміратах і ЗША.
Smart Satu — адзін з самых буйных і пасьпяховых стартапаў Казахстану. Ацэнка яго капіталу — $40 млн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра ПВТ: «Я думаў: ня можа быць, каб твае дзеці распачалі супраць цябе вайну»Сёньня на сустрэчы з кіраўніцтвам ПВТ Аляксандар Лукашэнка крытычна выказаўся пра дзейнасьць Парку. «Аказваецца, што і такія дзеці могуць ваяваць супраць бацькоў, калі ім добра плацяць. Гэта значыць, нашы людзі, гэта таксама адкрыта трэба прызнаць, якія працуюць у ПВТ, атрымліваючы прыстойныя даходы, плату ў параўнаньні зь сярэднім заробкам у Беларусі, аддалі перавагу вялікім грошам і выконвалі каманды замежных сваіх гаспадароў», — заявіў ён.