У Маскве сілавікі затрымалі 40-гадовага беларуса Станіслава Ільіна, які знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі па падазрэньні ў абразе Аляксандра Лукашэнкі, перадае тэлеграм-канал Baza.
Ільіна затрымалі ў гатэлі на Кажэўніцкай вуліцы, дзе ён жыў ад часу прыезду ў Расею. На радзіме яго абвінавацілі паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае да 4 гадоў зьняволеньня.
Цяпер Ільіну пагражае дэпартацыя ў Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 лістапада: Менчуку прысудзілі «хатнюю хімію» і 9500 рублёў кампэнсацыі сілавікам за камэнтары ў чатах