Як паведаміў Беларускі незалежны прафсаюз, Андрэю паставілі ў віну размову з журналістам «Белсат», падчас якой ён «перадаў нейкія зьвесткі». Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, размовы запісвалі супрацоўнікі спэцслужбаў.
Беларускі незалежны прафсаюз зьліквідавалі ўвесну 2022, падчас таго, як Андрэй адбываў адміністрацыйны арышт.
Пасьля звальненьня з прадпрыемства на Андрэя завялі крымінальную справу.
16 лістапада судзьдзя Віталь Кулеш прызнаў Андрэя Ханевіча вінаватым паводле арт. 369-1 («дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусі») і арт. 361-4 («спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці») Крымінальнага кодэксу і асудзіў яго на пяць гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы зможам законна баставаць». Як на «Гродна Азоце» звальняюць сябраў незалежнага прафсаюзу47-гадовы Андрэй Ханевіч працаваў апаратчыкам у цэху «Карбамід — 3» у «Гродна — Азот». Ён мае траіх дзяцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца на «Гродна Азоце» пасьля зьмены кіраўніка