«Вясна»: на пачатку лета адзін з палітвязьняў спрабаваў зьбегчы з бабруйскай калёніі

У Бабруйскай калёніі

Праваабаронцы з спасылкай на былых вязьняў паведамляе, што адзін з палітзьняволеных спрабаваў уцячы з калёніі, аднак яго амаль адразу схапілі.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што на пачатку лета 2020 году адзін з палітвязьняў спрабаваў зьбегчы з бабруйскай калёніі.

«Пасьля здарэньня ў супрацоўнікаў калёніі быў пярэпалах — яны пачалі дзяжурыць са зброяй», — расказаў праваабаронцам адзін з былых вязьняў, які стаў сьведкам здарэньня.

На наступны дзень чуткі пра няўдалую спробу ўцёкаў пайшлі па ўсёй калёніі. Гаварылі, што нібыта вязень зрабіў нейкую адмысловую прыладу, вяроўку і ўзяў з сабою паўтара бохана хлеба. Уцячы мужчына спрабаваў праз дах сталоўкі, але, апынуўшыся там, «лёг і пачаў чакаць верталёт», — там яго і схапілі.

На наступны дзень пасьля здарэньня адміністрацыя заварыла выемку ў даху, празь якую вылез палітзьняволены.

З словаў іншых вязьняў, «уцекача» адразу зьмясьцілі ў ШЫЗА на некалькі месяцаў, а потым перавялі ў ПКТ. Акрамя гэтага, цяпер у яго «чырвоная бірка».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 лістапада: жыхара Ліды затрымалі на мяжы і асудзілі за абразу Лукашэнкі; 4 гады мастаку за намер ваяваць за Ўкраіну
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стралялі на паражэньне». Сілавікі паранілі і затрымалі некалькі «рэйкавых партызанаў». Што пра іх вядома