Анархіста абвінавачваюць паводе двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 339 («хуліганства, учыненае паўторна, альбо групай асобаў») і ч. 2 арт. 218 («наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне чужой маёмасьці»).
Працэс вядзе судзьдзя Алег Каляда.
Зьмітра Дубоўскага абвінавачваюць у акцыях у Менску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. Тады на тэрыторыю Міністэрства абароны закінулі дымавую шашку, пасьля чаго на праезнай частцы адбылася акцыя. Таксама Дубоўскага вінавацяць у тым, што ён закінуў у вакно апорнага пункту ў Салігорску паходню, разьбіў кавалкам тратуарнай пліткі шкло ў Доме прафсаюзаў і прыняў удзел у падпале філіяў банку ў Менску.
Акрамя таго, анархіста абвінавачваюць у падпале дзьвярэй КПП на Акрэсьціна ў верасьні 2010 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджаным на 18–20 гадоў анархістам перад накіраваньнем у калёніі далі спатканьні з роднымі22 сьнежня 2021 году палітзьняволеным анархістам Дубоўскаму, Аліневічу, Разановічу і Раманаву прысудзілі ад 18 да 20 гадоў зьняволеньня. Іх абвінавацілі паводле артыкулаў ч. 2 арт. 289 («акт тэрарызму»), ч. 2 і ч. 4 арт. 295 («незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» і ч. 1 арт. 333-1 Крымінальнага кодэксу («незаконнае перамяшчэньне празь мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў», прызналі вінаватымі толькі Зьмітра Дубоўскага і Ігара Аліневіча).
Пры гэтым анархісты цярпелі ад палітычнага перасьледу і да арыштаў увосень 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такія Аліневіч, Раманаў, Дубоўскі і Разановіч. Партрэты сучасных анархістаў, якім прысудзілі ад 18 да 20 гадоў турмыУ 2010 годзе таксама праходзілі масавыя затрыманьні анархістаў у палітычна матываваных справах. У выніку Зьміцер Дубоўскі разам зь Ігарам Аліневічам вырашылі пакінуць радзіму і выехалі ў Расею. Аднак Ігара схапілі ў Маскве і вывезьлі ў Беларусь, дзе потым асудзілі на 8 гадоў калёніі ў справе аб нападзе на пасольства Расеі ў 2010 годзе (тады на яго тэрыторыю кінулі некалькі «кактэйляў Молатава», згарэў аўтамабіль).
Зьмітру, які быў побач зь Ігарам падчас ягонага затрыманьня, ўдалося ўцячы. 10 гадоў ён жыў у падпольлі.
«Ён спрабаваў апісаць, як са зьвязанымі за сьпінай рукамі яго нібы адрывалі ад зямлі. Ён нават спрабаваў прыгадаць, як называецца гэтае катаваньне... Сказаў, што рукі ўсе былі апухлыя і ў крыві ад сьцяжак... Некалькі дзён у СІЗА КДБ ня мог рухацца праз пашкоджаныя рэбры..», — расказвала сястра актывіста.
Ужо падчас адбываньня пакараньня ў калёніі Дубоўскі абвяшчаў галадаваньне. Вядома, што ў канцы лета яго зьмяшчалі ў ШЫЗА на 30 дзён.
Цяпер палітзьняволены анархіст у СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перад вамі 4 перакананыя рэвалюцыянэры». Як пачаўся суд над анархістамі