Такія зьвесткі прывёў міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Ігар Брыло. Яго цытуе BPN.
Па словах Брылы, памяншэньне колькасьці занятых у сельскай гаспадарцы — агульнасусьветная тэндэнцыя. Спраўляцца меншымі сіламі дазваляе мадэрнізацыя ўсіх галін АПК, заявіў чыноўнік.
«Калі б мы не змаглі за гэтыя гады мадэрнізаваць нашы галіны птушкагадоўлі, сьвінагадоўлі, ніколі ў жыцьці не атрымалі б высокіх вынікаў. Цяпер можам сьмела сказаць, што харчовая бясьпека краіны ў руках менш як 300 тысяч людзей, задзейнічаных у вытворчасьці», — зазначыў міністар.
Яшчэ адной прычынай зьніжэньня колькасьці занятых у сусьветнай сельскай гаспадарцы Брыло лічыць працоўную міграцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка зьнікне, вёска — застанецца. Чаму беларуская вёска — не «деревня» і не «агрогородок»Брыло лічыць важным займацца моладзьдзю, якая вучыцца ў аграрных клясах, матываваць і зацікаўліваць яе. «У Беларусі больш за 500 аграрных клясаў працуе. За год мы 2,5 тысячы маладых хлопцаў і дзяўчат выпускаем. Вядома, нейкая частка хоча застацца ў Менску, каб атрымаць сельскагаспадарчыя спэцыяльнасьці, або пайсьці працаваць ва ўнутраныя войскі, у войска. У цэлым па краіне не хапае 2 тысячаў спэцыялістаў, але мы здольныя вырашыць гэтую задачу», — заявіў чыноўнік.
За 30 гадоў паміж перапісам 1989 году, які праводзіўся яшчэ ў БССР, і апошнім перапісам у Рэспубліцы Беларусь у 2019 годзе колькасьць вясковага насельніцтва Беларусі зьменшылася з 3.5 мільёнаў да 2.1 мільёна чалавек - на 40%. Пры гэтым зьменшылася і доля вясковага насельніцтва краіны: у БССР у 1989 годзе яна складала 34.5%, у Беларусі ў 2019 годзе — 22.5%.