Тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў што Лукашэнка падпісаў указ аб закрыцьці дэпартамэнту па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
У дакумэнце гаворыцца, што задачы і функцыі дэпартамэнту і яго структурных падразьдзяленьняў перадаюцца Дзяржатамнагляду МНС, Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, канцэрну «Беллегпрам», Гомельскаму і Магілёўскаму аблвыканкамам.
Дэпартамэнт быў структурным падразьдзяленьнем з правамі юрыдычнай асобы Міністэрства па надзвычайных сытуацыях і ажыцьцяўляў спэцыяльныя функцыі ў галіне ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Лукашэнка зацьвердзіў новыя рэдакцыі палажэньняў аб МНС і яго дэпартамэнтах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі Беларусь нацыяналізуе літоўскі бізнэс, Літва можа кампэнсаваць страты замарожанымі актывамі беларускіх фірмаў