Затрымалі падазраванага ў тэрарыстычным акце ў цэнтры Стамбулу

На месцы выбуху.

Падазраванага ў тэрарыстычным акце на пешаходнай вуліцы Істыкляль у Стамбуле затрымалі. Пра гэта паведаміў міністар унутраных справаў Турэччыны Сюлейман Сайлу.

Паводле міністра, папярэднія зьвесткі паказваюць, што за тэрактам стаіць забароненая ў Турэччыне Рабочая партыя Курдыстану, якую Анкара лічыць тэрарыстычнай арганізацыяй.

Выбух адбыўся 13 лістапада. Загінулі прынаміс шэсьць чалавек. 81 чалавек пацярпеў, двое зь іх у цяжкім стане.

У момант выбуху на вуліцы было шмат людзей, апублікаваныя відэа, зьнятыя ў першыя сэкунды пасьля яго.

Віцэ-прэзыдэнт Турэччыны Фуат Актай раней паведамляў, што тэракт магла ўчыніць жанчына.

Адказнасьць за выбух пакуль ніхто на сябе не ўзяў. У 2015–2016 гадах у найбуйнейшым горадзе Турэччыны некалькі выбухаў учыніла тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У цэнтры Стамбулу адбыўся выбух, ёсьць ахвяры