Ужо сёньня: угодкі Слуцкага Збройнага Чыну

Падзеі 14 лістапада ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

14 лістапада 1920 году пачаў працу Зьезд Случчыны. У яго складзе былі 107 дэлегатаў з навакольля Слуцку. Зьезьд абраў Раду Случчыны, у склад якой увайшлі Ўладзімер Пракулевіч (старшыня), Васіль Русак, Павал Жаўрыд і яшчэ 15 асобаў. Яе задачамі была арганізацыя грамадзянскага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю. Зьезд прыняў рэзалюцыю, якая абвяшчала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў Слуцку і навакольлях, і выказаў пратэст супраць бальшавісцкай акупацыі.

Дзень у гісторыі

1919 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч падаў заяву пра пераход са сваім атрадам на службу БНР.

1920 — пачалося Слуцкае ўзброенае паўстаньне за аднаўленьне незалежнасьці БНР.

1926 — у Менску пачалася 1-я Беларуская акадэмічная канфэрэнцыя ў пытаньнях рэформы беларускага правапісу і азбукі.

У гэты дзень нарадзіліся

1757 — Казімер Нестар Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі.

1812 — Паўлюк Багрым, паэт.

1836 – Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак.

1840 — Клёд Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст.

1881 — Аляксей Кайгародаў, акадэмік, кліматоляг і геафізык.

1905 — Міхась Васілёк, беларускі паэт.

1907 — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца, аўтарка кніжак пра Малога і Карлсана.

1912 — Янка Золак, паэт.

1933 — Леанід Пракопчык, краязнаўца і пісьменьнік.

1950 — Уладзімер Кін-Камінскі, актор.

У памяці

1359 — Рыгор Палама, праваслаўны багаслоў.

1398 — Андрэй Васіла, першы віленскі біскуп.

1716 — Готфрыд Ляйбніц, нямецкі матэматык і філёзаф.

1831 — Георг Гегель, нямецкі філёзаф.

1986 — Мікола Ўлашчык, гісторык і археограф.

2008 — Генадзь Кісялёў, гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф.

2008 — Аляксандар Дракахруст, паэт і перакладчык.

2011 —​ Анатоль Белы, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, навуковец, калекцыянэр, старшыня Менскага культурна-асветніцкага грамадзкага клюбу «Спадчына», стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў горадзе Старыя Дарогі (цяпер Старадароскі мастацкі музэй).