У цэнтры Стамбулу ў нядзелю адбыўся выбух. Як паведаміў прэзыдэнт Турэччыны Эрдаган, у выніку выбуху 6 чалавекі загінулі і 53 былі параненыя.
Выбух адбыўся на пешаходнай вуліцы Істыкляль у самым цэнтры Стамбула.
Генэральная пракуратура гораду кваліфікавала выбух як тэрарыстычны акт. Улады Турэччыны забаранілі тэлеканалам весьці трансьляцыю зь месца здарэньня.
Як паведамляе МЗС Беларусі, на гэты момант няма зьвестак аб пацярпелых беларусах у выніку выбуху ў Стамбуле.