Мехран Карымі Насеры памёр натуральнай сьмерцю незадоўга да поўдня ў суботу ў тэрмінале 2F аэрапорту імя Шарля дэ Голя францускай сталіцы, паведамляе AFP.
Першапачаткова Насеры апынуўся ў іміграцыйнай пастцы — ня здолеў уехаць у Францыю, і яму не было куды ісьці. Ён называў сябе «сэр Альфрэд», і невялікі кавалак паркету ў аэрапорце і плястыкавая лаўка сталі яго ўласнасьцю.
Незвычайная гісторыя Карымі Насеры прыцягнула ўвагу галівудзкага рэжысэра Сьпілбэрга, натхніўшы на фільм 2004 году «Тэрмінал», у якім зьняліся Том Хэнкс і Кэтрын Зэта-Джонс. Хэнкс сыграў чалавека, які трапіў у пастку ў нью-ёрскім аэрапорце Джона Кенэдзі, калі на яго родную краіну абрынулася рэвалюцыя.
Іранец пачаў жыць у іншым месцы, але, выдаткаваўшы большую частку грошай, атрыманых за фільм, Карымі Насеры вярнуўся ў аэрапорт некалькі тыдняў таму, сказаў прадстаўнік аэрапорту. Пры ім знайшлі некалькі тысяч даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грамадзян Расеі здымаюць з рэйсаў у менскім аэрапорце. Нават тых, каму не прыходзіла позва аб мабілізацыіКарымі Насеры нарадзіўся ў 1945 годзе ў Масджэд-Салеймане, іранскай правінцыі Хузестан. Ён пасяліўся ў аэрапорце ў лістападзе 1988 году пасьля таго, як паляцеў пасьля Ірану ў Лёндан, Бэрлін і Амстэрдам, каб знайсьці сваю маці. Яго высылалі зь любой іншай краіны, у якую ён прызямліўся, бо ён няправільна аформіў дакумэнты.
У аэрапорце Руасі-Шарль дэ Голь вакол яго вырасла нефармальная сетка падтрымкі, якая давала ежу і мэдыцынскую дапамогу, а таксама кнігі і радыё.
У 1999 годзе іранец атрымаў статус уцекача і права застацца ў Францыі.
«Я не зусім упэўнены, што хачу рабіць, заставацца ў Руасі або зьяжджаць», — сказаў ён пасьля таго, як яму далі права жыць у Францыі. «У мяне ёсьць паперы, я магу застацца тут, я думаю, што трэба ўважліва вывучыць усе варыянты, перш чым прымаць рашэньне».
У выніку Насеры вырашыў застацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр фронтмэн рок-гурту Nazareth Дэн Макафэрці