У дзень гібелі Рамана Бандарэнкі дыяспары беларусаў па ўсім сьвеце зладзілі акцыі памяці, каб нагадаць усім, што «мы ніколі не павінныя забыцца на сьмерць Рамана і ня маем права супакоіцца, пакуль яго забойцаў не пакараюць справядлівым судом».
Акцыі адбыліся ў больш чым 20 гарадах на некалькіх кантынэнтах.
Каля амбасады Беларусі ў Чэхіі адбылася акцыя памяці Рамана Бандарэнкі. Прысутныя прадстаўнікі дыяспары казалі пра становішча ў Беларусі, чыталі вершы, прысьвечаныя Раману Бандарэнку. Сярод выступоўцаў былі тыя, хто асабіста ведаў Рамана.
Удзельнікі акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні не прапусьцілі машыну дыпляматаў Беларусі на тэрыторыю амбсады.
У Беластоку ўвечары беларусы таксама правялі акцыю памяці Рамана Бандарэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасадзілі нават сьвятара, які яго адпяваў. 2 гады пасьля сьмерці Рамана Бандарэнкі