Эўрапейскі рэгулятар вылучыў Gazprom Germania датацыі на суму ў 225,6 млн эўра. Цяпер нямецкая «дачка» расейскага газавага канцэрну перайсьці пад поўны кантроль Нямеччыны, паведамляе DW.
Эўракамісія ўхваліла нацыяналізацыю нямецкай даччынай кампаніі расейскага «Газпрома» Gazprom Germania. 12 лістапада рэгулятар у Брусэлі ўхваліў выдзяленьне для яе датацый на суму 225,6 млн эўра. Гэта дазволіць ураду Нямеччыны цалкам узяць пад кантроль гэтую кампанію, якая цяпер называецца Security Energy for Europe (Sefe) і знаходзіцца ў даверным упраўленьні ў Фэдэральнага агенцтва па сетках краіны.
Як адзначылі ў Эўракамісіі, грошы выдзеленыя ў рамках крызіснага мэханізму, які дазваляе кампаніям, што пакутуюць ад наступстваў энэргетычнага крызісу, атрымліваць датацыі ў выпадку недахопу прыватнага капіталу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У офісах даччыных кампаніяў «Газпрому» ў Нямеччыне прайшлі ператрусыКампанія Sefe — былая Gazprom Germania — панесла буйныя страты пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Гэта фірма, на долю якой прыпадае 14 % нямецкага рынку газазабесьпячэньня і 28% газавых сховішчаў у Нямеччыне.
Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну расейскі дзяржаўны канцэрн-манапаліст «Газпром» паведаміў, што больш не валодае нямецкай Gazprom Germania. Ён перадаў актыў малавядомай кампаніі, каб вывесьці яе з-пад санкцыяў.
Улады Нямеччыны ў сваю чаргу ў пачатку красавіка прызначылі Фэдэральнае агенцтва па сетках (BNetzA) даверным упраўляючым кампаніі, каб засьцерагчы аб небясьпекі спыненьня забесьпячэньня краіны газам. У Крамлі ў адказ на гэты крок увялі санкцыі супраць былой «дачкі» «Газпрома», забараніўшы зьдзяйсьняць зь ёй пагадненьні. У сярэдзіне ліпеня фэдэральны ўрад Нямеччыны вылучыў кампаніі Sefe шматмільярдную суму, каб прадухіліць яе банкруцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Handelsblatt: У выпадку зрыву пастаўкі газу Нямеччына пагражае Расеі канфіскацыяй актываў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: канцлер Нямеччыны Шольц адмовіўся ад поўнай нацыяналізацыі Gazprom Germania, каб «не раззлаваць» Пуціна