Генштаб Узброеных сіл Украіны апублікаваў відэазварот да беларускіх вайскоўцаў, у якім дае рэкамэндацыі, што яны павінны зрабіць, калі ім загадаюць уступіць у вайну з Украінай.
Паводле ўкраінскага Генштабу, перайшоўшы мяжу з Украінай, беларускія вайскоўцы павінны выканаць наступныя крокі:
- спыніцца ў складзе свайго падразьдзяленьня і заглушыць маторы;
- разрадзіць зброю і падняць белыя сьцягі:
- дачакацца сустрэчы з камандаваньнем УСУ.
Пры выкананьні гэтых умоў беларускім вайскоўцам будзе прапанавана або застацца ў вайсковых гарадках на тэрыторыі Ўкраіны зь неабходнымі побытавымі ўмовамі, харчаваньнем, мэдычным абслугоўваньнем, сувязьзю з роднымі і інтэрнэтам; або адразу вярнуцца ў Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі сапраўды пачнецца мабілізацыя, межы Беларусі закрыюць у першую ж ноч», — тлумачэньне Шрайбмана ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна будуе плот на мяжы зь Беларусьсю