Дровы, скрадзеныя дзеці і замярзаючая Эўропа. Фэйкі беларускай прапаганды

Дзьмітры Гурневіч, каляж

Гэты тыдзень пачаўся для супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ зь фізычнай нагрузкі. Пад патранатам Лукашэнкі адбыўся чэмпіянат па сячэньні дроваў для супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ. Фізычная нагрузка на сьвежым паветры ўсё ж не перашкодзіла маніпуляваць і пашыраць фэйкі. Разьбіраем асноўныя зь іх.