Прэзыдэнт Джо Байдэн сустрэнецца з кіраўніком Кітаю Сі Цзіньпінам 14 лістапада ў кулюарах саміту G20 на наступным тыдні на Балі ў Інданэзіі.
Паводле інфармацыі Белага дому, лідэры абмяркуюць намаганьні, каб падтрымліваць і паглыбляць камунікацый паміж ЗША і Кітаем, адказнае кіраваньне канкурэнцыяй і сумесную працу «там, дзе інтарэсы супадаюць, асабліва па транснацыянальных выкліках, якія закранаюць міжнародную супольнасьць».
Гэта мае быць першая асабістая сустрэча лідараў дзьвюх найбуйнейшых эканомік сьвету пасьля таго, як Байдэн стаў прэзыдэнтам ЗША ў студзені 2021 году. Яна адбудзецца празь некалькі тыдняў пасьля таго, як Сі Цзіньпін быў зацьверджаны на трэці пяцігадовы тэрмін на пасадзе кіраўніка Камуністычнай партыі Кітаю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З Кітаем Эўропа паўтарае памылку, якую зрабіла з Расеяй». Што кажуць амэрыканскія і эўрапейскія экспэрты пра кітайска-расейскі хаўрус ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін не прыедзе на саміт G20 на Балі. Расею прадставіць Лаўроў