Польшча перадала Ўкраіне больш за 1,5 тысячы сыстэмаў Starlink

Польшча перадала Ўкраіне 1570 сыстэмаў Starlink, паведаміў у Telegram віцэ-прэм’ер Украіны, міністар лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў.

Польшча перадала Ўкраіне 1570 сыстэм Starlink, паведаміў у Telegram віцэ-прэм’ер Украіны, міністар лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў.

«Яшчэ 1570 сыстэмаў Starlink з Польшчы ўжо знаходзяцца ва Ўкраіне. Цяпер гэта асабліва важна, бо з прычыны расейскіх абстрэлаў у нас праблемы з электрычнасьцю. Пры адключэньні сьвятла ў некаторых рэгіёнах не працуюць мабільныя апэратары і інтэрнэт-правайдэры. Таму мы забясьпечым краіну публічнымі пунктамі WI-FI, дзе людзі змогуць заставацца на сувязі. Таксама частка тэрміналаў будзе перададзена цывільным адміністрацыям на дэакупаваных тэрыторыях. Акрамя таго, мы забясьпечым „Укрзалізныцю“ Starlinks, каб пасажыры і супрацоўнікі мелі стабільную мабільную сувязь і інтэрнэт», — сказаў Фёдараў.

Паводле Мінлічбы Ўкраіны, з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Ўкраіна атрымала ад донараў і партнэраў больш за 20 тысяч тэрміналаў Starlink, зь іх 5 тысяч пры падтрымцы Польшчы.

Ва Ўкраіне сыстэма Starlink актыўна выкарыстоўваецца вайскоўцамі для сувязі, атрыманьня выведных дадзеных і кіраваньня бесьпілётнікамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: CNN: Ва Ўкраіне адключыліся 1300 тэрміналаў Starlink з прычыны праблем з фінансаваньнем
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом: ЗША адрэагуюць на магчымыя ўдары Расеі па камэрцыйных спадарожніках