«Ракета разьвівае высокую хуткасьць, можа манэўраваць як ніжэй, так і вышэй зямной атмасфэры», — расказаў Хаджызадэ. Ён дадаў, што ракета здольная паражаць і прабіваць абарону сучасных сыстэм супрацьпаветранай абароны.
Аднак аб выпрабаваньнях такой ракеты Іран не паведамляў, піша агенцтва Reuters. Па словах заходніх вайсковых аналітыкаў, Іран «часам перабольшвае свае магчымасьці ў галіне ўзбраеньняў».
Гіпэргукавыя ракеты могуць ляцець па складанай траекторыі з хуткасьцю як мінімум у пяць разоў большай за хуткасьць гуку, таму перахопліваць іх цяжэй. Вядома, што выпрабаваньні такіх ракет праводзілі Расея, Кітай і, верагодна, КНДР. Аб плянах стварыць гіпэргукавую зброю таксама заяўлялі Аўстралія, Вялікая Брытанія і Францыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўхваліў продаж HIMARS ЛітвеРаней у лістападзе Іран заяўляў, што правёў выпрабаваньні сваёй першай трохступеньчатай касьмічнай ракеты-носьбіта Ghaem 100, якая зможа выводзіць спадарожнікі вагой да 80 кіляграмаў на арбіту 500 кілямэтраў над паверхняй Зямлі.
ЗША назвалі дзеяньні Ірану «дэстабілізуючымі». Вашынгтон асьцерагаецца, што Ghaem 100 можа быць скарыстана і для пераносу ядзернай боегалоўкі. Тэгеран адмаўляе, што мае такія намеры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанія замарозіла расейскія актывы на 20,5 мільярда даляраў