Да інтэрнэт-акцыі ў абарону нацыянальнага лёзунгу, які беларускія ўлады ўнесьлі ў сьпіс «нацысцкай сымболікі», далучыліся апазыцыйныя лідэры Беларусі і незалежныя журналісты, заходнія дыпляматы, а таксама звычайныя беларусы і грамадзяне іншых краін.
Усе яны публікуюць вокліч «Жыве Беларусь!» у сваіх сацыяльных сетках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады ўнесьлі вокліч «Жыве Беларусь!» і адказ «Жыве!» ў сьпіс «нацысцкай сымболікі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лёзунг «Жыве Беларусь» абвясьцілі нацысцкім. Яго прыдумаў Купала, бараніла СБ і крычаў дэпутат за Лукашэнку