Меркаваная прычына — хабарніцтва. Падрабязнасьці затрыманьня невядомыя.
5 лістапада Дзьмітры Мікулёнак павінен быў правесьці прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам. Як стала вядома «Нашай Ніве», паразмаўляць зь Мікулёнкам у той дзень у жадаючых не атрымалася.
У ягонай прыёмнай паведамілі, што ён «знаходзіцца ў адпачынку», хоць прамая лінія зь ім анансавалася 3 і 4 лістапада.
Вядома, што 2 лістапада чыноўнік пісьмова адмовіў Рымска-каталіцкай парафіі Сьвятых Сымона і Алены на просьбу дазволіць маліцца ў Чырвоным касьцёле і ўнутраным дворыку.
На пытаньне пра магчымасьць правядзеньня службаў у дворыку касьцёла ён адказаў, што «набажэнствы ў спэцыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам адносяцца да масавых мерапрыемстваў». А паколькі адлегласьць да будынку Саўміна меншая за 200 мэтраў, то такія мерапрыемствы не дазволеныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады назвалі імшу ва ўнутраным двары Чырвонага касьцёла «масавым мерапрыемствам» і забаранілі«Наша Ніва» паспрабавала зьвязацца зь Дзмітрыем Мікулёнкам, яго тэлефон недасяжны.
Дзьмітрыю Мікулёнку 49 гадоў. Дзевяць гадоў чыноўнік працаваў у генпадрадным упраўленьні ААТ «МАПІД». З 2004-га па 2006-ы быў галоўным спэцыялістам Упраўленьня капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкаму, затым — намесьнікам дырэктара па будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі. З 2011 году кіраваў УКБ Менгарвыканкаму.
У жніўні 2018-га быў прызначаны міністрам архітэктуры і будаўніцтва.
У ліпені 2020-га пераведзены на пасаду першага намесьніка старшыні Менгарвыканкаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Закрылі касьцёл, каб закрыць голас сумленьня». Парафіяне Чырвонага касьцёла пра тое, што яны страцілі