Кіроўная рада Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) прыняла рашэньне ўжыць 33 параграф свайго статуту ў дачыненьні да рэжыму ў Беларусі за сыстэматычныя парушэньні правоў працоўных і прафсаюзаў ды ігнараваньне рэкамэндацый МАП.
Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале дарадца беларускага дэмакратычнага лідэра Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Франак Вячорка.
Такое рашэньне прымалася толькі аднойчы ў гісторыі — у дачыненьні да М’янмы. Да сакавіка МАП павінен выпрацаваць санкцыйныя захады ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі, а ў чэрвені іх прыняць на Канфэрэнцыі працы. Гэта могуць быць эканамічныя санкцыі аж да эканамічнай блякады, удакладняе Франак Вячорка.
Паводле зьвестак арганізацыі, у Беларусі 23 чальцы прафсаюзу арыштаваныя або іх свабода перамяшчэньня абмежаваная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада Міжнароднай арганізацыі працы папярэдне ўхваліла выпрацоўку санкцый супраць Беларусі