Уладзімір Зяленскі будзе ўдзельнічаць у саміце G20, які адбудзецца ў Балі ў Інданэзіі, але, хутчэй за ўсё, у онлайн-фармаце.
«У нейкім фармаце, вядома, Уладзімір Зяленскі возьме ўдзел у саміце G20. Больш сказаць не магу», — цытуе ўкраінскае выданьне «Суспільне» Сяргея Нікіфарава, прэсавага сакратара ўкраінскага прэзыдэнта.
Прэзыдэнт Інданэзіі Джока Відода заявіў, што запрашэньне на ўдзел у саміце G20 накіравана і прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну. Той нібыта ў тэлефоннай размове ня выключыў свайго ўдзелу, «калі гэта будзе магчыма», і, хутчэй за ўсё, таксама ў віртуальным фармаце.
Расею пасьля анэксіі ўкраінскага Крыму ў 2014 годзе выключылі з клюбу найбольшых эканомік сьвету G7, але яна застаецца ў дваццатцы найбуйнейшых эканамічна разьвітых краін G20.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джо Байдэн: Пуцін пралічыўся пры ўварваньні ва Ўкраіну і зрабіў там ваенныя злачынствы; ядзернай зброі ён ня выкарыстае ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі міністар Лаўроў дачасна пакіне сустрэчу G20. Заходнія калегі не сфатаграфаваліся зь ім і не прыйшлі на вячэру