Служніку менскай пратэстанцкай царквы «Гефсіманія» прысудзілі 2,5 года «хатняй хіміі»

Максім Стасілевіч

Максіма Стасілевіча абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Стасілевіч — служнік менскай цэрквы Хрысьціян веры эвангельскай «Гефсіманія». Яго затрымалі дома сёлета 22 ліпеня.

Пазьней яму прызначылі 10 дзён арышту нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП). Затым стала вядома, што супраць Максіма завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Да суду Максім Стасілевіч быў у СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Менску.

8 лістапада Максіму прысудзілі 2 гады і 6 месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»).

Прысуд вынесла судзьдзя Тацьцяна Пірожнікава, паведамляюць праваабаронцы. Пасьля 3 месяцаў у СІЗА мужчына выйшаў на волю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі пастара царквы «Новае пакаленьне», які дапамагаў людзям з залежнасьцямі