Менскі гарадзкі суд асудзіў прадпрымальніка Станіслава Кузьміцкага да 15 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пра гэта паведамляе праваабрончы цэнтар «Вясна». Кузьміцкага абвінавацілі ў адміністраваньні больш за 30 тэлеграм-чатаў.
Разгляд крымінальнай справы 36-гадовага прадпрымальніка пачаўся 15 верасьня. Судовы працэс вёў судзьдзя Яўген Хаткевіч.
Кузьміцкага абвінавачвалі па шасьці артыкулах Крымінальнага кодэкса, пісала «Вясна»:
- ч. 1 арт. 293 — масавыя беспарадкі;
- ч. 1 арт. 290-4 — стварэньне арганізацыі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці альбо ўдзел у ёй;
- ч. 1 арт. 361-1 — стварэньне экстрэмісцкага фарміраваньня або ўдзел у ім;
- ч. 1 арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
- ч. 3 арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь;
- ч. 3 арт. 130 — распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або варажнечы.
Кузьміцкага затрыманы напрыканцы сьнежня 2021 года і да суду ўтрымлівалі ў СІЗА № 1 Менска.
КДБ Беларусі ўнёс яго ў сьпіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы «Вясны» прызналі палітзьняволенымі яшчэ 20 чалавек