Полк Каліноўскага падзякаваў Пераходнаму кабінэту і Офісу Ціханоўскай за вайсковую тэхніку, а затым адрэдагаваў допіс

Байцы Полку Каліноўскага

Полк Кастуся Каліноўскага ў выказаў падзяку «Аб’яднанаму пераходнаму кабінэту Беларусі і прадстаўніцтву Офісу Сьвятланы Ціханоўскай у Кіеве за плённую супрацу з замежнымі партнэрамі ў арганізацыі пастаўкі для полку двух сучасных дронаў і аксэсуараў да іх для выканьня баявых задачаў».

Пра гэта гаворыцца на старонцы Полку ў Фэйсбуку.

Як адзначаецца ў допісе, гэтая перадавая тэхніка стане своечасовым унёскам у падвышэньне тэхналягічнай узброенасьці Полку і дазволіць яшчэ больш эфэктыўна весьці барацьбу супраць расейскай агрэсіі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнікі палку Каліноўскага сустрэліся з мэрам Кіева

Затым, аднак, падзяку выдалілі з старонкі. Празь нейкі час на ёй зьявілася іншая фармулёўка наконт Офісу Ціханоўскай:

«Полк Кастуся Каліноўскага выказвае падзяку замежным партнэрам за два сучасныя дроны і аксэсуары да іх для выкананьня баявых задачаў. Таксама прадстаўніцтву Офісу Сьвятланы Ціханоўскай у Кіеве за плённую супрацу ў арганізацыі лягiстыкi.

Гэтая перадавая тэхніка стане своечасовым унёскам у падвышэньне тэхналягічнай узброенасьці Полку і дазволіць яшчэ больш эфэктыўна весьці барацьбу супраць расейскай агрэсіі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ёсьць хто сярод беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Гайд па фармаваньнях і батальёнах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намесьнік камандзіра палку Каліноўскага: У нас ёсьць палітычныя амбіцыі, Сахашчыку мы не давяраем
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутат Рады Ганчарэнка: Полк Каліноўскага, Ціханоўская і Аб’яднаны кабінэт зьяўляюцца для мяне легітымнымі прадстаўнікамі вольнай Беларусі