Як паведамляюць праваабаронцы цэнтру «Вясна», Сяргей Гаранін адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту паводле, папярэдне, арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Пра затрыманьне дацэнта катэдры літаратурна-мастацкай крытыкі Сяргея Гараніна стала вядома толькі 6 лістапада. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў яго знаёмы.
Сяргей Гаранін — намесьнік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».
Раней паведамлялася пра «зачыстку» КДБ у Акадэміі навук, праз якую прайшлі мінімум 44 супрацоўнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша Ніва»: КДБ затрымліваў 44 супрацоўнікаў Акадэміі навук ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія і ўкраінскія навукоўцы дасьледуюць ролю мовы як захавальніцы нацыянальнай ідэнтычнасьці