Асколачнае раненьне мышцы рукі атрымаў беларускі добраахвотнік, старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч, распавялі BPN ягоныя сябры.
«Яму зараз будуць рабіць апэрацыю», — адзначылі суразмоўцы.
Паводле іх зьвестак, стан Урбановіча здавальняючы.
Грамадзкі актывіст Дзяніс Урбановіч узначаліў «Малады фронт» у 2018 годзе.
У чэрвені 2020-га і сакавіку — красавіку 2021 года ён адбываў 15-сутачныя адміністрацыйныя арышты. У жніўні 2021 года Урбановіча затрымлівалі ў Нароўлі (Гомельская вобласьць), падазравалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мазыры ў жніўні 2020 года.
Урбановіч у канцы мінулага года праз рызыку крымінальнага перасьледу нелегальна выехаў ва Ўкраіну і цяпер ваюе супраць Расеі ў палку Каліноўскага. У траўні 2022 года быў цяжка кантужаны.
Сёлета ў жніўні «Малады фронт» прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваньнем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ёсьць хто сярод беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Гайд па фармаваньнях і батальёнах