Намесьнікамі старшыні АГП выбраныя Ўладзімер Шанцаў і Ганна Красуліна.
Зьезд абраў новы склад Палітрады партыі і Нацыянальнага камітэту. Старшынём Цэнтральнай кантрольна-рэвізійнай камісіі (ЦКРК) стаў Генадзь Ананьеў, паведаміла прэс-служба АГП.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-кіраўнік АГП Лябедзька аб прысудзе лідэрам партыі: «Сілавікі думалі, што Беларусь трасецца ад страху. Але ўбачылі, што АГП працуе»Таксама сябры АГП прынялі рэзалюцыю, якая носіць назву «Спыніць рэпрэсіі, вызваліць людзей!» У тэксьце рэзалюцыі зазначана, што на момант Зьезду болей за 1300 чалавек у Беларусі прызнаныя палітвязьнямі, за кратамі знаходзяцца 13 сябраў партыі, у тым ліку яе старшыня Мікалай Казлоў і ягоны намесьнік Аляксандар Кабанаў.
«Зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі заклікае ўлады краіны адмовіцца ад рэпрэсій у адносінах грамадзян Беларусі, нязгодных з палітыкай, што праводзіць дзяржава, грамадзян, якія выступаюць за правядзеньне ў Беларусі сумленных, свабодных выбараў, якія выступаюць супраць вайны, прапануе рушыць усьлед прыкладу Казахстану і вызваліць усіх без выключэньня грамадзян Беларусі, затрыманых або асуджаных па палітычных матывах, заклікае міжнародную супольнасьць дамагацца вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэпрэсій у Беларусі, заклікае спыніць саўдзел Беларусі ў агрэсіўнай вайне Расеі супраць Украіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Справа заведзена незаконна, я буду рэабілітаваны». Лідэрам АГП прысудзілі да 2,5 года турмыАГП — адна з найстарэйшых апазыцыйных партый Беларусі, існуе з 1995 году. Яна была ў апазыцыі да Аляксандра Лукашэнкі ад пачатку свайго існаваньня. У яе ўваходзілі ў тым ліку віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету і экс-мэр Маладэчны Генадзь Карпенка і зьніклы бязь вестак міністар унутраных спраў Юры Захаранка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прысуд траім сябрам АГП: тры і два гады калёніі за ўдзел у маршы пратэсту 23 жніўня 2020-га