Праваабаронцам невядома, дзе знаходзіцца палітвязень, у менскім сьледчым ізалятары № 1 на вул. Валадарскага яго няма.
Ігар Хмара – беларускамоўны экскурсавод па Беларусі. Яго затрымалі 2 жніўня, калі ён праводзіў экскурсію па Менску. Увечары Хмара праводзіў экскурсію па Серабранцы, а паведамленьне пра яго затрыманьне зьявілася бліжэй да ночы. Гэта была другая такая экскурсія, збор на якую ён абвясьціў у сваіх сацсетках – удзел быў бясплатны. Пазьней зьявілася інфармацыя, што на Ігара Хмару завялі крымінальную справу па арт. 342 «Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак».
У якасьці журналіста Ігар Хмара пісаў пра ўрбаністыку для партала Realt.by, выданьня «Близкие новости», «Беларускага радыё» і іншых. У жніўні 2018 яго затрымлівалі ў рамках «справы БелТА», распачатай супраць галоўнага рэдактара TUT.by Марыны Золатавай і іншых журналістаў недзяржаўных мэдыяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Азаронак „топіць“ на БТ, Бондарава прыходзіць на экскурсіі асабіста». Як рэжым цісьне на экскурсаводаў